Слаўна хата не вугламі, але пірагамі. Dybow., 17; Kolb., 47. Вар.: Piełk., 314.
а) Не красна хата вугламі, а красна пірагамі. Нос., 99. Вар.: Ром., Зап., III, 224.
б) Не слаўна хата вугламі, да пірагамі Tyszk., 416; Шпил., 186; Ляцкий, 27; Fed., 50; Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
Дома й вуглы памагаюць. Сержп., 58.
а) У сваёй хаце і вуглы памагаюць. Нос., 20; Piełk., 344; Дуб., 64; А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44; У. Іваноў, 1958, Мінск. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
б) У сваім доме і вуглы памагаюць. Добр., Смол., 6.
У сваёй хаце і качарга помач. Fed., 50. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
У сваёй хаце і качарга маці. Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.
У сваёй хаце ўсе дзіркі вядомы. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2; Рапан., 18.
Трохсценка вялікая — да лесу цягнецца. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
І бог і парог — усё разам. Сем.
Цяснота не крывота. Янк., 94.
а) У цеснаце — не ў крываце. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
Наша горніца з богам не спорніца. Дуб., 37.
а) Наша горніца з богам не спорыцца: як на дварэ, так і ў ёй. Fed., 113.
Хата блінамі не крыта. Сцяшк., 612, Воран.
Дай, божа, адзежку шытаю, а хатку крытаю. Mien., 397.
103 👁