245. Свіння за вушамі сонца не бачыць. Сах.
246. Свіння палудня не знаець. Нос., 147; Дуб., 55.
а) Свіння не знае поўдня. Ляцкий, 40; Сержп., 97.
б) Свіння паўдня не знае, а сабака пятніцы. Fed., 309.
247. Свіння, не пакачаўшы, не з'есць. Ляцкий, 40; Fed., 309.
248. Паршываму парасяці і ў Пятроўку халодна. І. Цішчанка, 1973, Мінск.
а) Паршывае парасё і ў Пятроўку мерзне. Н. Парукаў, 1961, Добр. 13.3.23.
249. Здаецца, што свіння смяецца, а яна плача. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
250. Авечка — ля ўсяго чалавечка. Добр., Смол., 69.
251. Як многа сабак, дык двор не аббрэханы. 1952, Брасл. 13.9.5. Вар.: Добр., Смол., 69, Дзісен. п.
252. Харошага сабаку на прывязі трымаюць. Нос., 173.
253. Прывязлівага сабаку на чэп сажаюць. Дуб., 45.
254. Ліхі сабака з ланцуга сарвецца. Fed., 269.
255. Як сабаку кормяць, так ён і брэша. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
а) Як Лыску кормяць, так яна брэша. Д. Зальцэвіч, 1965, Радун. 13.10.6.
б) Як сярка кормяць, так сярко і брэшыць. Нос., 196.
256. Не ўсякая сабака кусаецца, а ўсякая брэша. Ром., Бел., I, 302.
257. Добры сабака на вей вецер не брэша. Fed., 268.
93 👁