222. Не хвалі каня трэцяга дня, а хвалі трэцяга году. Зах., 251.
223. Наша сіўка не вязець, дак іржэць. Добр., Смол., 125.
224. Мая мышастая мне нашастае. Дуб., 36.
225. Свіння ды карова на дварэ — харч на стале. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.3.29.
226. Былі б свінні, парасяткі будуць. М. Грынблат, 1970, Лаг.
227. Абы бог даў свінні, то карыта знайдзем. Fed., 308.
а) Былі б свінні, а карыта будзе. А. Лучанок, 1961, Мінск 13.9.6.
228. Абы карыта — свінні будуць. Шейн, II, 472, Ігум. п.; Калянд., 1925.
229. У харошага мужыка і свіння дасужа. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
230. Кармі парсюка мукой, калі хочаш, каб пашоў рукой. Tyszk., 437.
а) Кармі парсюка мукою, пойдзець рукою. Нос., 67; Ляцкий, 29.
231. Далучы свінней да людзей. Сержп., 4.
а) Прылучы свінню к людзям. Ляцкий, 35.
232. Хто свінню мае, той нядзельку знае. Dybow., 192.
233. У каго свіння тлустая, у таго й каша густая. Ляцкий, 48.
234. Што мне адходзіць: свінку забіў, а кабанчык ходзіць. А. Фядосік, 1961, Капатк. 8.1.73.
235. Воўк — то божы пасланец, бо жэб не ён, то ніхто б свіней не зачыняў і коней не пільнаваў бы. Fed., 341.
83 👁