205. Пасціць і скацінка, калі гаспадара нямае. Ляцкий, 34.
206. За бабінымі цяляткамі не можна ў сад іці. Fed., 14.
207. Калі значыцца, скора целіцца. Ром., Бел., I, 299.
208. Карова целіцца, а ў быка зад чэшацца. Нос., 68.
209. Первястковага цялёнка не блюдуць на завод. Дуб., 47.
210. Першае цялятка — шчанятка. Нос., 125; Дуб., 49.
211. Першыя шчанята за плот. Tyszk., 437; Dybow., 188; Шейн, II, 480. Вар.: Fed., 297.
а) Первае шчанятка за плот кідаюць. Нос., 125; Сержп., 52.
212. Першыя кацяняты выкідаюць за плот. Pietk., 327.
213. Не гаспадар патрэбен каню, а конь гаспадару. Дуб., 39.
214. Конік маленькі, але дарагенькі. Fed., 148.
215. Конь каню не роўны. Fed., 148.
216. Конікі не кролікі, штомесяц не выводзяцца. Нос., 67.
217. Твае коні — ты й пільнуй. Ляцкий, 45; Сержп., 3.
218. Жолаб да каня не ходзіць. Fed., 365; Pietk., 353.
219. Сані наладзіў, а каня няма. Ляцкий, 39.
220. Нашто мне каня? Сам буду саху насіць. Нос., 91.
221. Абы пуга, а кабыла будзе. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
87 👁