180. Хоць ты дой быка, абы нам дала малака. Fed., 176.
181. Бывала, буяла, а цяпер і рыкаць не хоча. Fed., 43.
а) Бывала, буяла, а сягоння рыкаці не хоча. Шейн, II, 473, Пруж.п.
182. Божачка-бацечка, скінь з неба тапарок — даў бы гэтай белай карове ў бок. Ром., Бел., I, 291.
183. Бачыць карова, што ў страсе салома. Fed., 138.
а) Відзіць карова, што на павеці салома. Нос., 13.
б) Не слепа карова, што на павеці салома. А. Ліс, 1961, Міёр.; Добр., Смол., 53.
184. Не галодна карова, калі ў страсе салома. Fed., 138; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
а) Не галодна карова, калі пад носам салома. Булг., 177; Сержп., 79.
185. Не пілнуй кароўку, але пілнуй сваю галоўку. Г. А. Барташэвіч, 1965, Пух. 8.1.99а.
186. На адным сене малака не надоіш. «Звязда», 5 верасня 1962 г., Скід.
187. Які корм, такі і надой. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
188. Як накорміш, так і надоіш. У. Іваноў, 1958, Мінск.
а) Як накорміш ды напоіш, так і надоіш. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
189. Дай кароўцы бурачка, дасць кароўка малачка. Янк. М., 100.
190. Малако і ў каровы трэба купіць: не накорміш ды не напоіш, дык і не надоіш. Сем.
191. Дай карове пад нос, то яна дасць малака. Сержп., 32.
89 👁