Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
б) Прапала кароўка, прападай i вяроўка. Дразд.; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. в) Прапала кароўка — няхай прападзе i вяроўка. Шейн, II, 480; Fed., 138; Сах.; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. г) Калі зелі кароўку, то з'ешце i вяроўку. Fed., 138. д) Узяў чорт (воўк) кароўку, няхай бярэ[ць] i вяроўку. Tyszk., 433; Шейн, II, 480; Дуб., 65; Fed., 69, 139, 340; Pietk., 316. Bap.: Hoc, 5. 169. Узяў чорт вала, няхай бярэ i повад. Fed., 69. 170. Кароўка — другая маці. A. Ліс, 1961, Смарг. Вар.: Добр., Смол., 52. 171. Карова на дварэ — харч на стале. Дуб., 30. а) Карова ў хляве — харч на стале. Махнач, 24. 172. Карову па ведаму купляй. Fed., 138. 173. Купляй кароўку блізка. Дуб., 27. 174. Выбіраць карову не каб пазорная, а каб малочная. Янк., Дыял., I, 205, Глуск. 175. Кароўка чорненькая, ды малачко беленькае. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. а) Вялікае дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Нос, 13; Дуб., 8; Fed., 96. 176. I чорна карова белае малако дае. Fed., 138. 177. У ялаўкі малака не надоіш. Ляукий, 52. а) У ялавай каровы малака не выціснеш. Fed., 138. 178. Цяліся, карова ялова, абы бабе малако было. Fed., 138. 179. Калі ой, тады дой. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зешце
8 👁
 ◀  / 560  ▶