б) Прапала кароўка, прападай і вяроўка. Дразд.; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
в) Прапала кароўка — няхай прападзе і вяроўку. Шейн, II, 480; Fed., 138; Сах.; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
г) Калі з'елі кароўку, то з'ешце і вяроўку. Fed., 138.
д) Узяў чорт (воўк) кароўку, няхай бярэ[ць] і вяроўку. Tyszk., 433; Шейн, II, 480; Дуб., 65; Fed., 69, 139, 340; Pietk., 316. Вар.: Нос., 5.
169. Узяў чорт вала, няхай бярэ і повад. Fed., 69.
170. Кароўка — другая маці. А. Ліс, 1961, Смарг. Вар.: Добр., Смол., 52.
171. Карова на дварэ — харч на стале. Дуб., 30.
а) Карова ў хляве — харч на стале. Махнач, 24.
172. Карову па ведаму купляй. Fed., 138.
173. Купляй кароўку блізка. Дуб., 27.
174. Выбіраць карову не каб пазорная, а каб малочная. Янк., Дыял., I, 205, Глуск.
175. Кароўка чорненькая, ды малачко беленькае. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
а) Вялікае дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Нос., 13; Дуб., 8; Fed., 96.
176. І чорна карова белае малако дае. Fed., 138.
177. У ялаўкі малака не надоіш. Ляцкий, 52.
а) У ялавай каровы малака не выціснеш. Fed., 138.
178. Цяліся, карова ялова, абы бабе малако было. Fed., 138.
179. Калі ой, тады дой. Fed., 206.
89 👁