159. Уладыка, уладыка, твая слава вяліка: на сем сёл адзін вол. Fed., 319. 160. Добрага быка і пад хлявом пазнаюць. Янк. М., 121. 161. З'ясі вала, то больш не зарыкае. Янк., Дыял., III, 160. Глуск. 162. У вала язык доўгі, да гаварыць не можаць. Tyszk., 414; Шейн, II, 481; Ляцкий, 47; Fed., 337. а) У каровы язык доўгі, а гаварыць не можа. Ляцкий, 49. б) У каровы язык даўгі, ды гаварыць заказана. Ром., Бел., I, 311. в) Вол доўгі язык мае, да гаварыць не можа. Fed., 337. Вар.: Fed., 350. 163. Скаціна бязмоўна, не скажаць, што піць хочаць. Нос., 150; Дуб., 54. 164. Ёсць вяроўка, але ж няма кароўкі. Дуб., 19. 165. Абы кароўка, будзе і вяроўка. Fed., 137. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Дзе кароўка, там і вяроўка. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. б) Было на кароўку, будзе і на вяроўку. Fed., 44. в) Стала на кароўку, стане і на вяроўку. Fed., 289. 166. Стала на кароўку, будзе і на кварту малака. Fed., 289. 167. Была б кароўка, а даёнка знайдзецца. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. 168. Няма кароўкі — прападай і вяроўка. Г. Барташэвіч, 1961, Віл. 8.1.67. а) Няма кароўкі, няхай не будзе і вяроўкі. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁