146. Курыца спявае, бяда чакае. Сцяшк., 596, Ашм. 147. Не нарадзілася яшчэ тая курыца, якая да сябе грэбла б. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 148. Адну казу маю і тую штодзень падымаю. Ляцкий, 2; І. Байко, 1967, Клецк. 13.10.23. а) Адну казу маю і тую за хвост падымаю. Fed., 141. 149. Козамі сена травіць. Tyszk., 423. а) Нашто козамі сена травіць? Нос., 91; Сержп., 55. б) Козамі сена не травяць. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 150. Не сена ідзе к казе, а каза к сену. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 151. Тады каза разжывецца, як куст разаўецца. Fed., 141. 152. З богам, козынька, калі людзі знайшлісь. Ром., Бел., І, 309. 153. Упорная каза ваўку карысць. Нос., 169. 154. Не спяшы, каза, у лес: усе ваўкі твае будуць. Ром., Бел., І, 303. Вар.: Ляцкий, 287; Сержп., 140. 155. Напомніў казе смерць, дык яна і мекае. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. 156. Як з казла: ні шэрсці, ні малака. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. 157. У каго валоў няма — у таго і шчасця няма. Янк. М., 22. 158. Ні каня, ні вала — сядзі, як паня. Ляцкий, 26.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁