Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
б) Ёсць у яго дух ды пятух, ды трэці кукарэку. Ром., Бел., I, 295. 133. 3 аднае курыцы хазяйства не развядзеш. Pietk., 376. 134. Hi курчаці, ні парасяці. Янк., 491. 135. Куры да індыкаў не належаць. Fed., 158. 136. Добра курцы i зёрнятка. Fed., 158. 137. Курка па зярнятку клюець, а сыта бываець. Дуб., 31. а) Курачка па зёрнятку збірае i то сыта бывае. Fed., 158. б) Курачка па зёранку сабіраець i сыта бываець. Нос, 71. 138. Трапіцца i сляпой курцы зёрнятка знайці. Fed., 158. а) Давядзецца сляпой курцы зярнятка найці. Pietk., 328. 139. Каму што, а курыцы проса. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29; Мін.-Мал., 1970, 161, Пух. 140. Не кажна курка нясецца, што сакоча. Fed., 158. 141. Курыца яек сваіх не лічыць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 142. Увоеень курчат лічуць. Дуб., Нар., 1. а) Куранят увоеень лічаць. Ах рым., 37. 143. Пакутніцкая курыца тры праслы плоту абломе. Ляцкий, 33. \ĄĄ. Пакармі птушак зімою — яны адплацяць вясною. Ахрым.. 47; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 145. Каму што, а пеўню бойка. /. Шшчанка, 1969, С лат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 560  ▶