Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
I жывёла свайго гаспадара знае. Сержп., 33. 120. Хто мае статак, той мае i ўпадак. Tyszk., 436; Шейн, II, 483, Барыс. п.; Dybów., 192; Fed., 291. а) Маеш статак — мусіш мець i ўпадак. Hoc, 76; Дуб., 35. б) Меўшы статак, будзеш мець i ўпадак. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. в) Маючы статак, будзе i прыпадак. Сержп., 22. 121. Хто не мае статку, той не мае упадку. Fed., 291. 122. У нас статак — на паглядак. Янк., 41. 123. Хто не мае худобы — не знае хваробы. Сержп., 80. 124. Абрачонная скаціна ў доме не жываціна. Добр., Смол., 108. 125. Адна скаціна — руб, паўціна. Добр., Смол., 108. 126. Не глядзі на худобу, а шчупай пароду. Ляцкий, 25. 127. Хто а худобу не дбае, гаспадарка прападае. Kolb., 472. 128. Кармі статак мукой — пойдзе рукой, Дуб., 26, 10. Вар.: Dybów., 12; Fed., 190. 129. Нясытую (ліхую) скаціну век не ўкорміш. Добр., Смол., 108; Сержп., 69. 130. I скаціна знаець сваю часіну. Дуб., 25. 131. 3-пад печы выгнаць нечага. Сержп., 23. 132. Толькі дух ды пятух. Сержп., 23; Крэмнеў. Вар.: Ляцкий, 11. а) Нічога не асталося, застаўся дух ды пятух. А. Фядосік, 1962, Капатк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 560  ▶