89. Рубі стаўбы — забор сам паваліцца. Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
90. Садок летам, што кажух зімою. Рапан, 228.
91. Быў бы сад, а салаўі прыляцяць. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
92. Без пладоў дрэва не калоцяць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
93. У вашэці пуста ў клеці. Сержп., 131.
94. Выбачай, вашэці: няма болі ў клеці. Ляцкий, 6.
95. Мае дзве клеці: у адной мякіна, а ў другой абмеці. Сержп., 25.
96. Шукаў на печы, а знайшоў у клеці. Ляцкий, 61.
97. Не куды йшло, не куды ідзець, а ўсё ў нашу клець. Нос., 99.
98. Не была клетка строена, то лазілі каты, а як пастроілі, то пачалі і сабакі лазіць. Fed., 145.
99. Загарадзі, дзедку, клетку, абы сабакі не лазілі. Fed., 93.
100. Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі. Нос., 122; Дуб., 1.
101. Разбурыў хлявец — повен двор дравец. А. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
102. Даў бог цяля, ды няма хлява. Гильт., 290, Пруж. п.; Ром., Мат., 83; Сержп., 135.
а) Бог даў цяля, ды не даў хлява. Dybow., 6; Fed., 36; Pietk., 312; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
84 👁