21. Дзе недагляд, там з кішэні даклад. Fed., 200.
а) Гдзе недагляд, там усёгды наклад. Нос., 23; Дуб., 15.
22. Дзе кепска ляжыць, туды злодзей і глядзіць. Сержп., 87.
23. Дзе сваім вокам недабачыш, там удачы не пытай. Дуб., 16.
24. Недагляд — недаплат. Нос., 96.
25. Уміраць сабірайся, а загароду гарадзі. Аним., 204.
26. Біць таго, хто не пільнуець свайго. Дуб., Нар., 41.
а) Кіем таго, хто не пілнуе сваго. Fed., 234, 295.
б) Хто свайго дабра не сцеражэ, таму кіем па спіне. Dybow., 192.
27. Няхай таго чорт апануе, хто свайго не пілнуе (шкадуе). Fed., 295; Г. Карачун, 1967, Клецк. 13.10.14.
28. Дрэнны ўжо той чалавек, што гаспадаркі не глядзіць. Ляцкий, 11.
29. Што то за гаспадар, што свайго дабра не глядзіць. Fed., 105.
30. Думаець аб тым, чаго няма, а не відзіць таго, што ёсць. Нос., 38.
31. Дабра хто не даглядзе, сам без хлеба сядзе. Ляцкий, 10.
32. У добрага гаспадара ўсё ёсць. А. Фядосік, 1959, Капатк. 9.3.11.
33. Крыха да крыхі — збярэцца горба. Fed., 154.
34. У добрай гаспадыні і певень нясецца. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
95 👁