10. Мала дбаець, мала й маець. Нос., 76.
а) Хто мала маець, мала дбаець. Tyszk., 422; Нос., 176; Dybow., 191; Fed., 183.
11. Хто не дбае, той нічога не мае. Fed., 77.
а) Хто не хацае, той і не мае. Kolb., 472, Пін. п.
б) Хто не дбае, той трасцу мае. Dybow., 192; Fed., 77.
в) Хто не мае, той не дбае. Fed., 183.
12. Без амбарасу ані часу. Нос., Слов., 5; Дуб., 5; Fed., 8; Бяльк., 52, Чэр.
13. На чом хто сядзіць, няхай таго глядзіць. Fed., 274.
а) Хто на чым сядзіць, тэй таго і глядзіць. Нос., 177; Fed., 109; Pietk., 391; У. Іваноў, 1958, Мінск.
14. На ўсё трэба мець вока. Fed., 335.
15. Які дагляд, такі і лад. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
16. Не так работы, як заботы. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
17. Чаго вока не дабачыць, то мяшок заплаціць. Fed., 335.
а) Хто вокам не дагледзіць, той мяшком даплаціць. Fed., 335.
б) Гдзе сваё вока не дабачыць, там ворак даплаціць. Нос., 23; Дуб., 16; Ляцкий, 2. Вар.: Fed., 335.
в) Што вочы не відзяць, то мяшок плаціць. Dybow., 19.
18. Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам. «Бел.», 1956. Вар.: Нос., 96.
19. Як не дагледзіш ачыма, то даплаціш грашыма. Pietk., 332.
20. Калі не дагледзіш ваком, то даложыш мяском. «Зорка
92 👁