Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
ГАСПАДАРЛІВАСЦЬ. СЯЛЯНСКАЯ СЯДЗІБА 1. Твае хадзяйства — твая воля. Ляцкий, 45. 2. Сваё хазяйства мілей чужога царства. Ляцкий, 40. 3. Гаспадарку весці — не лапці плесці. I. Суконкін, 1960t Церах. 13329. а) Дом вясці — не лапці плясці. Сах. 4. Гаспадарку весці — не кашу есці. М. Жылінскі, 1965У Свісл. 13.10.6. 5. Гаспадаркі весці — не барадой трэсці. «Калгасная праўда», 9 кастрычніка 1962 г., Навагр. 6. Гаспадарку вадзіць — не зажмурыўшы вочы хадзіць. Ляцкий, 7. 1. Паглянем, што ў вас робіцца ў двары, — скажам, якія вы гаспадары. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3. 8. Вучыся гаспадарыць, яшчэ тавар пасучы. Янк. М., 22„ 9. Як дбаем, так i маем. Fed., 77; M. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Як хто дбае, так i мае. Fed., 77. Вар.: Г. Шымко, 1967у Навагр. 13.10.21. б) Хто дбае, той i мае. Шейн, II, 483, Ваўк. п.; Дуб., 70г Сержп., 51; Fed., 77; Дразд.; I. Сцяпунін, 1968, Дзярж.; I. Яну ля, 1965, Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 560  ▶