1667. Сказаць лёгка, ды зрабіць цяжка. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 1668. Работы да самой суботы. Fed., 255. 1669. Па субоце воддых па рабоце. Ляцкий, 34. а) Па субоце адпачынак па рабоце. Сержп., 98. 1670. Сонца нізка, шабас блізка. Нос., 154; Pietk., 392. 1671. Сонца нізка, вечар блізка. Бяльк., 107, Мсцісл. 1672. Кончыў дзела, гуляй смела. Ляцкий, 18; Ахрым., 36; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 1673. Спех — людзям смех. Бяльк., 436, Расн. а) Паспех людзям (чорту) на смех. Нос., 135; Fed., 223; Pietk., 384; Раст., 201; Дуб., 51; Л. Тур, 1965, Руж. 13.3.29. б) Скоры паспех людзям на смех. Добр., Смол., 108; Дуб., 54. Вар.: Бяльк., 319, Мсцісл.; Дразд.; В. Бондар, 1967, Мінск 13.10.24; У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4; І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29. 1674. З вялікага паспеху наробіш смеху. Fed., 224. а) Ад спеху нарабіў смеху. М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.24. б) Ад спеху не нарабіць бы смеху. Н. Парукаў, 1956, Добр. 13.10.19. 1675. Спяшыць — людзей насмяшыць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Паспяшыць — людзей насмяшыць. Ахрым., 47; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1. 1676. Не скора, да спора. Сержп., 55. 1677. Што скора, то і не спора. Ром., Зап., III, 235. 1678. Барджэй, ды не спяшайся дужа. Сержп., 140.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
123 👁