1651. Не надзявай хамута з хваста, не пачынай справы з канца. Сцяшк., 601, Воран. 1652. Рабі, што хочаш, а глядзі, які канец будзе. Fed., 136. 1653. За што бярэшся, канца даб'ешся. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 1654. Хто зрабіў пачатак, няхай зробіць канчатак. Fed., 208. 1655. Умеў пачынаць, умей і канчаць. Сержп., 136. 1656. Не таго слава, што пачынае, але таго, што кончыць. Fed., 135. 1657. З ніткі клубок вярціцца. В. Скідан, 1970, Швянчон. р. ЛітССР 8.2.32. 1658. Калі не маеш кончыць, то й не пачынай. Fed., 135. 1659. Асталося толькі пачаць і кончыць. Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107. 1660. Канец — дзелу вянец. Нос., 67; Fed., 136. 1661. Пачынальніку ліба першая чарка, ліба першая палка. Дуб., 45. 1662. За дзела і гарэлку п'юць і ў шыю (карак) б'юць. Нос., 45; Сержп., 11. 1663. Узяцца-то ўзяліся, але як рабіць не спыталіся. Ляцкий, 48. 1664. Спроба не хвароба. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 1665. Першу работу за плот выкідаюць. Fed., 255. 1666. Хто ў дзеле, тэй і ў атвеце. Нос., 176.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁