1597. Не адкладвай назаўтра, што зробіш сёння. А. Капітанчык, 1965, Слон. 13.10.1.
а) Не адкладвай назаўтра, што паспееш зрабіць сёння. П. Мушчук, 1965, Вайк. 13.10.5.
б) Не адкладвай назаўтра,* што можна зрабіць сягоння. І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3.
1598. Адклад не йдзець у лад. Нос., 121; Dybow., 4; Дуб., 1; Pietk., 308; Ахрым., 19; А. Фядосік, 1961, Капатк. 8.8.76; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.3.20; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.20; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
а) Адклады не ідуць на лады. І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4.
б) З адкладу няма ладу. Сцяшк., 590, Астр.; А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24.
1599. Адкладвай бяздзелле, ды не адкладвай работы. Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40.
1600. Сягоння зрабі — заўтра як знайдзеш. І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.4; Г. Шымко, 1965, Дзятл. 13.10.1.
а) Сянні зробіш — заўтра як найдзеш. Нос., 160; Ляцкий, 43.
б) Што сённі зробіш, то заўтра як найдзеш. Fed., 254.
1601. Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
а) Што сянні зробіш, заўтра таго не будзеш дзелаць. Нос., 189.
1602. Сон назаўтра адлажы, а работу сягоння зрабі. Fed., 255.
1603. Яду назаўтра адлажы, а работу сёння зрабі. Fed., 128.
а) Што зрабіць, то сёння, а яду назаўтра адлажэм. Fed., 254.
137 👁