1583. Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
а) Дай, божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць. Tyszk., 416; В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
б) Дай, божа, усё ўмець, да не ўсё рабіць: гэта на руках не ляжыць. Шпил., 179.
1584. Хто не ляніцца, той справай сваёй ганарыцца. Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
1585. Добра працуеш — павагу маеш. Янк., 33.
1586. Добрае дзела само сябе хваліць. Сержп., 136.
а) Што харашо, то само сябе хваліць. Нос., 190.
1587. Якая справа, такая й слава. Янк., 35; Абаб.; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6; Сцяшк., 618, Смарг.
1588. Дзе справа, там і слава. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1589. Добрая слава далёка чуваць. А. Фядосік, 1959, Капатк.
1590. Якая забота, такая і работа. Ахрым., 61.
1591. Кожную справу трэба разжаваць. Сержп., 5.
1592. Рабі так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць. Рапан., 108.
1593. Як зробім, так і будзе. У. Іваноў, 1958, Мінск.
а) Як зробіш, то і будзе так. Гильт., 287, Кобр. п.
1594. Як робіш, так маеш. Fed., 254.
1595. Кажна работа сваю пару мае. Fed., 255.
1596. Назаўтра не эдкладай. Fed., 351.
173 👁