1484. Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца. І. Старасценка, 1960, Карм. 13.3.29. 1485. Работа міла, да дзень малы. М. Грынблат, 1973, Асіп. 1486. Гора i труд усё ператруць. Н. Свёкла, 1965, Іў. 13.10.2. 1487. Работа i корміць i поіць. Нос., 143; Я. Няверны, 1965, Воран. 13.10.3. 1488. Без працы нечага (няма чаго) й хлеба шукаці. Ляцкий, 5; А. Маўкала, 1965, Іў. 13.10.3; Сцяшк., 581, Шчуч. 1489. Без мазаля на руках не будзеш мець хлеба ў зубах. І. Вайгяніца, 1963, Іў. 13.10.1. 1490. Хто працуе, той мае. Fed., 242; Шырма, 206; А. Ліс, 1958, Смарг.; Н. Канцавая, 1967, Чач. 13.3.29. а) Хто гаруе, той i мае. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. 1491. Вось на свеце як бывае: хто працуе, той i мае. Сах. 1492. Хто працуе, з голаду не ўмрэ. Fed., 242. 1493. Хто не лянуецца туптаць, той мае што хруптаць. Fed., 315. 1494. Як патрудзішся, так пажывішся. Янк., Дыял., III, 171, Глуск. а) Патрудзіцца — тагды i пажывіцца. Янк., Дыял., III, 171, Глуск. 1495. Не папрацуеш — не пад'ясі. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3. 1496. Хто хлеба хоча, той мусе быць у поце. Ляцкий, 56. 1497. Без працы не есці пірагоў. Дуб., 5.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
122 👁