в) Як пашыеш, так і зносіш. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; 1961, Брасл. 13.9.5. 1436. Пашыў: на сабаку мала, а на ката вяліка. Ігнат. 1437. Клей на бумажку, а іглу на рубашку. Ром., Зап., III, 222. 1438. Шый, шый, пашывай, ды другому падавай. Ром., Бел., I, 314. 1439. Кажна прачка ў чорнай сарочцы ходзіць. Fed., 243. 1440. Шавец робіць плячыма, а бондар грудзьмі. Pietk., 389. 1441. Шавец шыіць — жонка выіць. 1961, Брасл. 13.9.5. 1442. Хоць шылам пакручу, але нікому не плачу. Шырма, 206. 1443. Кажан шавец без ботаў (босы) ходзіць, а ў каваля сакеры няма. Fed., 237. 1444. Шавец у падзёртых (дзіравых) ботах ходзіць. Ляцкий, 59; Сцяшк., 616, Ашм. Вар.: Ром., Зап., I, 215. 1445. У бахільшчыка ніколі няма бахіл. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1446. Шэўчыкі, краўчыкі — добрыя людзі: не ўкраўшы нітачкі, шыці не будзе. Fed., 297. а) Шэўчыкі, краўчыкі — добрыя людзі: не ўкраўшы шматачкі (латачкі), жыці не будзе. Fed., 297. 1447. Каму што, а мельніку вецер. Сцяшк., 595, Іў.; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 1448. Кажан млін на сваё калясо ваду цягне. Fed., 188. Вар.: Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁