Ці шавец, ці кравец — не стралец, а майстар. Янк. М., 134, 1424. Кравец за іголку, баба за калатоўку. Pietk., 322. Вар.: Добр., Смол., 38. 1425. Якая работа, такая й капота. 1961, Брасл. 13.9.5. Вар.: I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 1426. Не завязаўшы вузла, першы штых прапаў. Ляцкий, 25. 1427. На воўну авец знойдзецца i кравец. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1428. Намётка ў прачкі, а сарочка ў швачкі. Бялък., 342, Краснап 1429. Усякі кравец сваім кроем крое. Аяикий, 51. 1430. Усякі партны мерае па свайму крою. Ром., Зап., III, 292. 1431. Кажны кравец сваім кроем, кажан кеп сваім строем. Fed., 152. 1432. Ты краўца не вучы: без цябе скрое. Аяцкий, 46. 1433. Так кравец крае, як сукна стае. Fed., 152. 1434. Як скроіў, так i шый. Я. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. а) Як пакроіў, так пашыў. 1961, Кап. 13.9.5. б) Як скроіш, так i пашыеш. 1961, Брасл. 13.9.2. 1435. Як рукі зробяць, так плечы зносяць. 1961, Кап. 13.9.5. а) Як рука зробіць, так цела зносіць. У. Іваноў, 1958, Мінск. б) Як рукі зробяць, так спіна зносіць. А. Кулакова, 1956, Раг
11 👁