Тады баба доўгу нітку прадзе, калі шчупак лёд хвастом разаб'е. Ляцкий, 44. 1409. Якая кудзеля, такая прадзеля. Fed., 156. а) Якая прадзельніца, такая i нітка. Fed., 243. 1410. Якая пража, такое i палатно ляжа. М. Малочка, 1960, Стаўб. 8.1.56. 1411. Не папрала пад дымком, мусіш прасці пад тынком. Fed., 245. Вар.: Добр., Смол., 54. 1412. Не забуляйся верацяном, бо з каня падацьмеш. Fed., 329. 1413. Ільну набяры сарасенку, ды прыладзь харашэнька — дык i кроены. А. Русіновіч, 1954, Свет л. 13.3.29. 1414. Стаў на стану: ні к лаўцы, ні к сталу. Нос, 155; Дуб., 57. 1415. Дзе кроены, там бабам млосна. Жанч., 272; Сцяшк., 588. 1416. Красёнца-сухацёнца, дакуль вам стаяць, датуль мне стагнаць. Янк. М„ 86. 1417. Лішняя нітка палатну завада. Нос, 74; Сержп., 56. 1418. Аснова кепска, але майстар добры: як патрэцца, будзе добра. Fed., 10. 1419. На тонку сарочку трэба доўга пасядзець, а на белу — трэба доўга пастаяць. Fed., 272. 1420. Было не міколіць, не марколіць, ды было сарочку партоліць. Fed., 186. 1421. Не шапавал душу ўлажыў. Дуб., 43. 1422. I з голкі кравец жыве. Fed
Дадатковыя словы
разабе
13 👁