1408. Тады баба доўгу нітку прадзе, калі шчупак лёд хвастом разаб'е. Ляцкий, 44.
1409. Якая кудзеля, такая прадзеля. Fed., 156.
а) Якая прадзельніца, такая і нітка. Fed., 243.
1410. Якая пража, такое і палатно ляжа. М. Малочка, 1960, Стаўб. 8.1.56.
1411. Не папрала пад дымком, мусіш прасці пад тынком. Fed., 245. Вар.: Добр., Смол., 54.
1412. Не забуляйся верацяном, бо з каня падацьмеш. Fed., 329.
1413. Ільну набяры сарасенку, ды прыладзь харашэнька — дык і кросны. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1414. Стаў на стану: ні к лаўцы, ні к сталу. Нос., 155; Дуб., 57.
1415. Дзе кросны, там бабам млосна. Жанч., 272; Сцяшк., 588.
1416. Красёнца-сухацёнца, дакуль вам стаяць, датуль мне стагнаць. Янк. М., 86.
1417. Лішняя нітка палатну завада. Нос., 74; Сержп., 56.
1418. Аснова кепска, але майстар добры: як патрэцца, будзе добра. Fed., 10.
1419. На тонку сарочку трэба доўга пасядзець, а на белу — трэба доўга пастаяць. Fed., 272.
1420. Было не міколіць, не марколіць, ды было сарочку партоліць. Fed., 186.
1421. Не шапавал душу ўлажыў. Дуб., 43.
1422. І з голкі кравец жыве. Fed., 111.
99 👁