Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Каваль куе, а жалеза пяе. А. Акунъкова, 1971, Паст. 82.47. 1386. Не ўмееш шыць золатам, так куй молатам. Сержп., 51. 1387. Каваль робіць людзьмі, а сталяр грудзьмі. Fed., 140. 1388. Каваль без молата, як без рук. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 1389. Каваль на то клешчы куець, штоб рук не папеч. Нос, 61. а) На то каваль абцугі куець, каб рукі не папеч. Дуб., 42. б) На тое каваль клешчы мае, каб рук не папёк. Fed., 140. Вар.: Pietk., 325. в) На то каваль шчыпцы маець, каб рук не папёк. Ляцкий, 24. г) Каваль клешчы трымае, каб рук не папёк. Dybów., 12; Fed., 140. 1390. Каваль — без сякеры, шавец — босы. Fed., 140. 1391. Каваль без сякеры i без нажа сядзіць. Fed., 140. 1392. Пугаю кавадла не рассячэш. Мат., 184. 1393. 3 іголкі долата не зробіш. Ахрым., 32. 1394. Каб не клін i мох, то плотнік даўно б здох. М. Мельнічэнка, 1950, Г ом. 13.3.29. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Свет А. 13.3.29; С. Цярохін, 1974, Саліг.; Добр., Смол., 38. а) Каб не клін ды не мох, даўно б майстра здох. Шейн, II, 478, Барыс. п. Вар.: Fed., 175. б) Каб не клін i не мох, цесля бы здох. Fed., 58, 146. в) Штоб не клін да не мох, то б майсцер (плотнік) з голаду здох. Pietk., 374; A. Фядосік, 1960, Капатк. 8.1.73. 1395. На крутое дзерава трэба крутога кліна. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 560  ▶