1347. Аддай вуду, больш не буду. Сцяшк., 578, Шчуч.
1348. Хто палюе і рыбачыць, то хлеб рэдка бачыць. Fed., 214.
1349. Рыба і зайцы завядуць у старцы. Янк. М., 107.
1350. У стральца дым густы, ды абед пусты. Сержп., 128; Pietk., 393. Вар.: Г. Цітовіч, 1948, Дзівін. 8.1.22.
1351. Харошы стралец — дурны хазяін. Нос., 173.
1352. Без ахоты хватаець работы. Добр., Смол., 38.
1353. На лаўца і звер бяжыць. Нос., 85; Ром., Зап., III, 224.
а) На паляўнічага і звер бяжыць. Махнач, 24.
б) Наскочыў звер на лаўца. Ляцкий, 23.
1354. Калі ідзеш на мядзведзя — сцялі пасцель, а калі на дзікага кабана — пасылай за папом. Pietk., 378.
1355. Той папаў, ля каго звер упаў. Pietk., 384.
1356. Хто ў нас на зайца не лас? Рапан., 270.
1357. Вала з'ядуць, зайца заб'юць. Czeczot, 115; Шпил., 180; Киркор, 234.
а) Вала з'ядуць, пакуль зайца заб'юць. Нос., 15; Fed., 348.
б) Вала з'елі ды зайца адалелі. Сержп., 128.
в) Вала заб'юць, а зайцам закусяць. Нос., 15.
г) Хоць каня палажылі, ды зайца ўхадзілі. Сержп., 128.
1358. Цэліў, не цэліў, а воўка ўзяў. Fed., 47.
1359. Папалася ліса ў пастку ды кажа: «Хоць і рана яшчэ, ды прыдзецца начаваць». Махнач, 26.
117 👁