Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
б) Рыбак рыбку пякець, стралец лапаткі пляцець. Сап., 261. Вар.: Добр., Смол., 39. в) Рыбак рыбку нясе, a ахотнік лапці пляце. Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29. 1324. Рыбак рыбака бачыць здаляка. Fed., 268; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.8.2. 1325. Рыбак рыбку відзіць здалека. Tyszk., 421. 1326. Рыбак дажджу не баіцца. Fed., 268. 1327. Хочаш, каб рыбу лавіў i не памачыўся. Ворожб. 1328. Лыткі загаліў, а шчупака не злавіў. Ляцкий, 19; Сержп., 66. 1329. Пайду на раздабыткі, падняўшы лыткі. Вас, 144. a) Пашоў у здабыткі, падвязаўшы лыткі. Fed., 352. 1330. I рыбы не хачу, i хваста не мачу. Шейн, II, 476, Ігум. п. 1331. Не замуціш вады -—не паймаеш рыбы. Сап., 261. 1332. Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ. Ахрым., 50. а) Рыба не ў руцэ, a ў рацэ. Fed., 267. б) Рыбы ў рэчцы, да не ў ручцы. Булг., 176. в) Не рыба, што ў рацэ, а рыба, што ў руцэ. Янк., Дыял., I, 216, Глус. г) Што ў рацэ — яшчэ не ў руцэ. 1961, Кап. 13.9.5. 1333. Рыбка ў рацэ, шчасце — у руцэ. 1961, Брасл. 13.9.5. 1334. Не той шчупак, што з вады сарваўся, а той, што ў вядры застаўся. Паддубны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
28 👁
 ◀  / 560  ▶