К усякаму дзелу заўчэсне гатоўсь. Бяльк., 134, Мсцісл.
Хоць раз, да гразд. Нос., Слов., 121.
Не скора, да здорава. Ром., Зап., III, 226.
Чыста і гладка: камар носа не падточыць. У. Іваноў, 1958, Мінск.
Многа ды дурнога. Крапіва, 247.
З голымі рукамі нічога не зробіш. Сержп., 99.
а) Аднымі рукамі нямного зробіш. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
Пальцам не пераківаеш. Fed., 213.
Без начыння і лапця не спляцеш. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
а) Без інструмента і лапця не спляцеш. Ахрым., 21.
Без сякеры не плотнік, без лапаты не агароднік. Махнач, 24.
Без прыбору і вошы не заб'еш. Нос., 5; Дуб., 76; Fed., 248.
а) Без струманту і вошы не заб'еш. Крапіва, 247.
б) Без прылады і вошы не заб'еш і блахі не паймаеш. Бяльк., 351, Мсцісл.
Дрэнная снасць адпачыць не дасць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Ключ сільней замка. Ром., Зап., III, 222.
Адзін друк за дзесяць рук. Fed., 82; Pietk., 365; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
а) Адзін прут болей, як дзесяць рук. Dybow., 4; Fed
108 👁