Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Дзе не можна сілай, там бяры здогадам. А. Ліс, 1967,. Міер. 1269. Каму ў галаву зайдзе, дык той i на печы знайдзе. А. Мах~ нач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Каму ў галаву зайдзе, той за печкай знайдзе. М. Банда* рэнка, 1966, Mas. 13.3.29. 1270. Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавой. А. Ліс, 1967,. Мі'ір. 1271. Ліха жыць без спосабу. Сержп., 58. 1272. На ўсё спосаб знайдзецца. Fed., 287. 1273. Не так, дык спосабам. Янк. Н., 13. 1274. Добра даць спосаб за жывою галавою. Сержп., 133. 1275. Той сам штук, да на другі спосаб. Fed., 300. 1276. Дзе сілаю не зробіш, то спосабам. Fed., 277; Сцяшк., 588* Бераст. 1277. Не сілаю, то спосабам чалавек усяму на свеце зарадзіць. Fed., 63. 1278. Не сілай ухапі, а розумам. Ляцкий, 27. 1279. Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме. Ляцкий, 46. 128Q. Сілай капаць — вады не піць. /. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35. 1281!. Да ўсяго трэба прахтыкі. Fed., 242. 1282. Не багаты варыць піва.":— тараваты. Ром., Зап., III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

міір
18 👁
 ◀  / 560  ▶