1254. Дзела майстра баіцца. Ахрым., 29. Вар.: В. Брычакоў, 1960, Кар. 13.3.29. 1255. Усякае дзела майсцера баіцца, а інога дзела і майсцер бегае. Ром., Зап., I, 216. 1256. Дзельніка дзела баіцца. Нос., 34; Дуб., 15. 1257. Не то-то дорага, што золата; то-то дорага, што дарагога масцера. Ром., Зап., III, 227. 1258. І ў мяне ёсць рукі. Fed., 265. 1259. Вочы страшацца, а рукі зробяць. Fed., 336; Л. Тур, 1965, Руж. 13.10.1. а) Вочы страшаць, а рукі робяць. Сах. б) Вочы бачаць, а рукі робяць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 1260. Свая рука — уладыка: як зробіць, так і добра. А. Кулакова, 1956, Раг. 13.3.29. 1261. Як умею, так і клею. Сах. 1262. У яго і шыла голіць. Нос., 167; Дуб., 62. 1263. У яго і шыла брые, а наша і брытва не бярэ. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. 1264. За што ён ні возьмецца, усё яму ймецца. Дуб., 24. 1265. Хто ўмее ўсяк, а хто — ніяк. Янк., Дыял., III, 169, Акцябр. 1266. Замка без ключа не робяць. Янк., Дыял., III, 159, Глус. 1267. Не сілаю, то розумам. Fed., 277.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁