Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пакуль конь вязе, яго паганяюць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.92. 1201. Каторы конь цягне, таго i паганяюць. Fed., 148. 1202. Калі добры конь, то яго больш яшчэ паганяюць. Pietk., 326. 1203. Валі на бурага — буры павязе. Pietk., 313. a) Валі на бурага — буры ўсё звязець. Добр., Смол., 12. 1204. Бяжы, коніку, дастанеш аброку, а не, — то кіем па боку. Fed., 147. 1205. Цераз сілу i конь не скачаць. Tyszk., 433. а) Цераз сілу i конь не цягне. Шпіл., 172; Dybów., 188; Ром., Бел., I, 314; Ляцкий, 59; Fed., 277; Дуб., 50. б) Цераз сілу i конь не бярэ. Сержп., 80. в) I конь праз сілу не возьме. Fed., 148. г) Чэраз сілу i конь не ступіць (не дзёрнець, не зможа). Нос, 182; Добр., Смол., 51; Pietk., 326. 1206. Па змазе конь вязе. Раст., 189. 1207. Конь скапрыжаны на дыбы становіцца. Дуб., 29. 1208. Зацінліваму каню пуга не паможа. Fed., 149. 1209. На лечаным каню не наездзіш. Шырма, 205. а) На лечаным кані мала наездзіш. Fed., 149. б) На лечанай кабыле не наездзішся. Ром., Зап., III, 225. в) На лечанай кабыле не многа паездзіш. Fed., 132. г) На лечаным кані доўга не наездзіш. Дразд.; Шырма, 205. Вар.: Махнач, 24. д) На лечаным каню не многа ўедзеш. Нос, 86. Вар.: Mien., 395; Pietk
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўб
38 👁
 ◀  / 560  ▶