Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Калі будзеш хадзіць кала каня з мяшком, не будзеш хадзіць пяшком. Добр., Смол., 50. 1186. Ездзіць любіш — кабылу кармі. Ляцкий, 11. 1187. Не даўшы аброку, не бій кіем па боку. Fed., 3. а) Не даў аброку, не давай кіем па боку. Fed., 3. 1188. Даўшы аброку, дасі кіем па боку. Dybów., 8; Дуб., 17. а) Дай аброку, а тагды бі па боку. Pietk., 354. 1189. Давай каню аброку — прыедзеш к сроку. Нос, 30; Дуб., 16. 1190. Дагледзь каня дома, то ён цябе ў дарозе. Сержп., 29. а) Шануй каня ўдому, а ён цябе ў дарозе. Ляцкий, 59; Гилът., 287—288. 1191. Не спяшы яздою, a кармі каня ў дарозе. Нос, 103. 1192. На галодным кані доўга не наездзіш. Драв д. 1193. Не папасціўшы, далека не ўедзеш. Ляцкий, 27. 1194. Каню раса лепш, як ayca. Dybów., 12; Fed., 148. 1195. Прыстаўшы, давай каню есці. Ляцкий, 36. 1196. Конь ад добрага вока сыцейшы бывае. Рапан., 104. 1197. Конь галаву адкусіць. Нос, 67. а) Кабыла галаву адкусіць. Нос, 61. 1198. Што конь, то не свіння. Fed., 149. 1199. Каб конь ведаў аб сваей сіле, то б ніхто яго ў рукі не ўзяў. Fed., 148. Вар.: Пар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 560  ▶