1172. Кабыла з дзелам, жарабя без дзела. Dybow., 11. Вар.: Ляцкий, 15; Fed., 132; Pietk., 373.
1173. Жарабя злажы, то й галоўку звяжы. Fed., 364.
1174. Каня не дагледзіш — далёка не заедзеш. Ахрым., 35; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; М. Юдо, 1965, Віл. 13.10.1.
1175. Каб конь добра вёз — падавай яму авёс. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1176. Як каня лапаюць, гаўсом вітаюць. Сцяшк., 617, Ваўк.
1177. Хадзі каля канягі з мяшком — не пойдзеш пяшком. Сержп., 69.
1178. Саломенным канём далёка не паедзеш. Сержп., 33.
1179. Нашы — саломенныя коні, затым і не цягнуць, а ў паноў — аўсяныя, от яны і падбрыкваюць. Сержп., 33.
1180. Калі конь бяжыць, дак і бог мнажыць. Добр., Смол., 51.
1181. Не гані каня дубцом, а гані аўсом. Дуб., 43; Махнач, 24.
а) Не гані каня калом, а гані аўсом. 1961, Брасл. 13.9.5.
б) Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Ахрым., 42.
в) Не гані кабылу пугай, а гані аўсом. Дуб., 39.
1182. Кармі каня не пугай, а сенам з луга. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6.
1183. Не кармі каня кіём, а кармі аўсом. З. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.10.5.
1184. Паганяй каняку мяшком. Сержп., 69; Добр., Смол., 50.
95 👁