1158. Не карміўшы буракамі, не пасылаць за быкамі. Tyszk., 418; Шпил., 185; Нос., 99; Dybow., 184; Fed., 44; Дуб., 37.
1159. Каровы маладыя, цяляты веснавыя. Сцяшк., 595, Ваўк.
1160. Карова, што многа раве, мала малака дае. Fed., 138.
а) Тая карова, што голасна раве, мала малака дае. Pietk., 324.
б) Крыклівая карова не малошна. Дуб., Нар., 1.
1161. Не заўсёды карова тым бокам чэшацца, дзе яе камар кусае. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.3.29.
1162. Без валоў і мужык не ўзарэ. Сержп., 84.
1163. Саламяным валом не араць, сянным канём не ваяваць. Tyszk., 436; Нос., 153. Вар.: Dybow., 17; Fed., 149.
а) Саламяным валом не араці, сеняным канём не ездзіці. Гильт., 287, Кобр. п.
1164. Вала завуць у госці не мёду піць — вады вазіць. Ром., Зап., I, 215.
1165. Родам і бык рагаты, а патом і яго паганяем. Ляцкий, 38.
1166. Як быка не кармі, то ўсё малака не дасць. Fed., 46.
а) З быка не надоіш малака. Ляцкий, 13; Сержп., 56.
1167. Конь у гаспадарцы — бацька. Махнач, 24.
1168. Без каня — чужое поле. Добр., Смол., 51; Сержп., 85.
1169. Адным канём усё поле не аб'едзеш. Ахрым., 20.
1170. Чый конь, таго і грошы. Нос., 183.
1171. Гаспадар ведае, што кабыле рабіць. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
97 👁