Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Добры гаспадар i повалач збярэ, заграбе. Сержп., 34. 1143. Мне на лета работнік патрэбен, a зімою з'ем хлеб i з свіннёю. Fed.у 255. 1144. Як жыта палавее, у гультая сэрца млее. А. Гурскі, 1960, Слуцк. 8.1.51. 1145. Бульба — хлебу падмога. Ахрым., 23. 1146. Націна пасохла — пара капаць картоплю. Сержп., 86. 1147. Картафлянішча i свінні вырыюць. Сержп., 84. 1148. Лён крэпкі, ды многа свірэпкі. М. Мельнічэнка, 1950, Г ом. 13.3.29. 1149. Не хваліся лён рвучы, a хваліся мнучы. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83. 1150. За то кума сябе трапала, што нядобра лён памяла. Ляцкий, 12. 1151. Прыждаў i баўдзіла, што грэчка ўрадзіла. Ляцкий, 35; Сержп., 24. 1152. У каго родзе капуста, у таго й кілбаса тлуста. Ляцкий, 48. 1153. Часнок — цыбульчын браток. Янк., Дыял., III, 169, Глуск. 1154. Як будзеш дбаці а худобу, дык будзеш маці i карову. Kolb., 472, Пін. п. 1155. Табун альбо стада — гаспадару награда. Аяцкий, 43. 1156. За добрым таварам i дурань будзе панам. Мін.-Мал., 1970, 160, Уздз. 1157. Скаціна не дэівіцца на бога, a дзівіцца на стога. Булг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зем
12 👁
 ◀  / 560  ▶