а) Як галава не будзе без воласа, так ржышча без коласа. Fed., 100. 1131. Усё лета спарыня на ніўцы была, а сёння спарыня дамоў пайшла. Рапан., 230. 1132. Красна поле снапамі, а гумно — умалотам. Ахрым., 37. 1133. Калі ўрод, дак i ўмалот. Hoc, 66. а) Дзе ўрод, там i ўмалот. Dybów., 9; Fed., 321. 1134. Калі няўрод, дак i неўмалот. Hoc, 65; Дуб., 32. a) Каді няўродна, то i неўмалотна. Fed., 321. 1135. Намалацілі — ні на семя, ні на емя. Бялък., 293, Мсцісл. 1136. Калі ўмалотна, дак i завозна. Hoc, 65; Сержп., 17; Дуб., 32. 1137. Няма зерня без мякіны. Piełk., 352. 1138. Не пакланюся багачу, як свой намалачу. Сержп., 78. а) Не кланяюсь багачу — свайго хлеба намалачу. Добр., Смол., 4. Вар.: Нос, 87. б) Напляваць багачу, калі свой сноп малачу. Ляцкий, 23. 1139. Пакуль цэп, патуль (датуль) хлеб. Dybów., 187; Сержп., 85; Fed., 47. а) Пакуль на гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. Дуб., 52; Нос, 132; Сержп., 33; Я. Ясюлевіч, 1967, Іў. 13.10.27. Вар.: Сцяшк., 595, Аід. б) Пакуль цэп у руках, датуль хлеб у зубах. Сержп., 85. 1140. Што родзіцца, усё годзіцца. Аяцкий, 60. Вар.: Сержп., 99. 1141. У добрага гаспадара i саломінка не прападзе. М. Бандарэнка, 1966, Маз
16 👁