1142. Добры гаспадар і повалач збярэ, заграбе. Сержп., 34.
1143. Мне на лета работнік патрэбен, а зімою з'ем хлеб і з свіннёю. Fed., 255.
1144. Як жыта палавее, у гультая сэрца млее. А. Гурскі, 1960, Слуцк. 8.1.51.
1145. Бульба — хлебу падмога. Ахрым., 23.
1146. Націна пасохла — пара капаць картоплю. Сержп., 86.
1147. Картафлянішча і свінні вырыюць. Сержп., 84.
1148. Лён крэпкі, ды многа свірэпкі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1149. Не хваліся лён рвучы, а хваліся мнучы. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83.
1150. За то кума сябе трапала, што нядобра лён памяла. Ляцкий, 12.
1151. Прыждаў і баўдзіла, што грэчка ўрадзіла. Ляцкий, 35; Сержп., 24.
1152. У каго родзе капуста, у таго й кілбаса тлуста. Ляцкий, 48.
1153. Часнок — цыбульчын браток. Янк., Дыял., III, 169, Глуск.
1154. Як будзеш дбаці а худобу, дык будзеш маці і карову. Kolb., 472, Пін. п.
1155. Табун альбо стада — гаспадару награда. Ляцкий, 43.
1156. За добрым таварам і дурань будзе панам. Мін.-Мал., 1970, 160, Уздз.
1157. Скаціна не дзівіцца на бога, а дзівіцца на стога. Булг., 176.
95 👁