1116. Зерне да зерня — меру набярэш. Ахрым., 32.
а) Зерне да зерня, будзе поўная мерня. Сцяшк., 592, Маст.
1117. Колас да коласа — сноп збярэцца. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
1118. Снапочак к снапочку, дык цэлая копка. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1119. Каласок да каласка — і снапоў сцірта. Н. Парукаў, 1960, Докш. 13.3.29.
1120. Мыш капы не баіцца. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
1121. Зрадзіла жыта, хоць барану прыстаў. Сержп., 84.
1122. Руні ў аруд не мераюць. Tyszk., 436; Дуб., 52а.
1123. Якое то жніво, калі колас коласа паганяе. Fed., 147.
1124. Пад рок збожжа родзіць. Fed., 352.
1125. Бувала, буяла, а зараз і расці не хоча. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
1126. Колас ад коласа не чуе голаса. Pietk., 375.
а) Колас ад коласа, што не чуваць чалавечага голаса. І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49. Вар.: Fed., 147.
1127. Калі не намалоцім, то накалоцім. Нос., 64.
1128. Не толька не малочана, але і на ток не валочана. Fed., 176.
1129. Мы не малочаны, а яны і на ток не валочаны. Нос., Слов., 65. Вар.: Fed., 176.
1130. Як не будзе галава без воласа, так сцярня без коласа. Fed., 302.
100 👁