б) Будзець пара, будзець і трава. Tyszk., 436; Шпил., Бел., 176; Шейн, II, 473; Fed., 334. Вар.: Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. 1036. У пору сена косяць. Fed., 276. а) Парою сена косяць. Нос., 134. 1037. На вострую касу — багаты сенакос. Янк. М., 121. 1038. І ці ваюе каса, а ў нас раса. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1039. З касой пагоды не ждаць. Tyszk., 436. Вар.: Нос., 157; Рапан., 102. 1040. Касі ў дождж, то ў пагоду збярэш. Сцяшк., 595, Іу. а) Хто ў дождж косіць, той за пагоду паграбе. Сержп., 33. б) Хто косіць у нягоду, той у пагоду зграбе. Pietk., 374. 1041. Хто дажджом косіць, то пагодаю сушыць. Fed., 139. 1042. Хто косіць пагодаю, то грабіць дажджом. Fed., 139. 1043. Як дождж — дык на сена гной, а на карову лой. 1961, Калінк. 13.9.5. 1044. Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць. Янк. М., 142. 1045. Перасуха ў недасухі сена пазычае. Янк. М., 101. 1046. Покуль хмарка бяжыць, трэба стог вяршыць. Сержп., 34. 1047. Не думай, што заўтра мароз, а ідзі на сенакос. Янк. М., 145. 1048. Каса любіць сала. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁