969. Як казалі «чалом», было хлеба і на стале, і пад сталом, а як сталі гаварыць «добры дзень», сталі бегаць з торбачкаю абыдзень. Крэмнеў. 970. Агрэх не гарэх. Мат., 179, Валож. 971. У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі. «Бел.», 1956. 972. Добра там дзее, дзе два аруць, а трэці сее. Сержп., 16. 973. Паміраць збірайся, а жыта сей. Дуб., 5а; А. Ліс, 1969, Смарг.; Юрч., 1974, 150. Вар.: Ляцкі, 50. а) Паміраць збірайся, а хлеб пашы. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29. 974. У прочкі збірайся, а жыта сей. Дуб., 64; В. Іваноўская, 1962, Лельч. 8.1.74. а) Проч сабірайся, а жыта сей. Нос., 141. б) Проч маніся, а жыта сей. Dybow., 16. в) Проч убірайся, хлеба старайся. Гильт., 291, Віл. п. г) У дарогу сабірайся, а жыта сей. Pietk., 353. 975. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Tyszk., 435; Гильт., 290, Віл. п.; Нос., 105; Fed., 321, 372; Сержп., 85; Pietk., 349; Дразд. Вар.: Ром., Мат., 85. а) Не глядзі на ўраджай: жыта сей. В. Казлюк, 1965, Дзятл. 13.10.6. б) Не ўважай на ўраджай: сей жыта — хлеб будзе. Гильт., 288, Брэсц. п. 976. Надзейся, нябожа, а сам сей збожжа. Хрэстам., 218. 977. Ранне не родзіць, але з насення не зводзіць. Fed., 258. а) Ранняя сяўба хоць і не ўзродзіць, то прынамсі з насення не зводзіць. Pietk., 391. б) Хоць не ўродзіць, да насенне не зводзіць. Fed., 198.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
126 👁