940. Хто поле гноіць, той хлеб кроіць. «Зорка».
941. На полі гнаінка — на стале скарынка. В. Санько, 1969, Слуцк.
942. Не шкадуй гною, то мецьмеш жыта, як гаю. Fed., 111.
943. Гной адвязеш — хлеба прывязеш. Гут., 141; Сцяшк., 585, Гродз.
944. Дзе гной, там лой. Fed., 111.
а) Калі ёсць гной, то й будзе лой. Dybow., 182. Вар.: Fed., 49, 111.
б) Дзе гнаёк, там і лаёк. Сержп., 85.
945. На нівачку гнаёк, а на мяне — лаёк. Бяльк., 245, Мсцісл.
946. Бог за гной, а я за лой. Fed., 34.
947. Гной мацней за бога. М. Грынблат, 1926, Тур.
948. Кладзі гной на гарод кажды год — будзеш хадзіць кажды дзень на гарод. Ляцкий, 18.
949. Гнаёк ды лубінок — хлеба і на другі гадок. Янк., Дыял., I, 206, Глус.
950. Зайцы яму поле гнояць. Fed., 239.
951. Поле не кляні, а віламі кальні. А. Бельская, 1965, Раг. 13.10.19.
952. Белая зямля не народзе пшана. Ляцкий, 4.
953. На пустом полі й трава не расце. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
954. У гліне зярнятка не гіне. Сержп., 86.
101 👁