Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Дай зямлі, яна табе дасць. Tyszk., 435; Шпил., Бел,, 179; //ос, 32; Крачк., 85. а) Дай раллі, то i яна табе дасць. Fed., 257. 928. Хто зямлі дае, таму i зямля дае. А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112. 929. Дай полю гною — дасць хлеба уволю. Н. Парушу, 1960. Добр. 13.3.23. 930. Зямлю не ўгноіш, хлеба не намалоціш. А. Мацкала, 1964, Іў. 13.10.3. 931. Аддай зямлі тое, што яна родзіць. Pietk., 400. 932. Хто аддае ніўцы, што яна родзіць, той да суседа за хлебам не ходзіць. Fed., 204. 933. Зямля — талерка: што пакладзеш, тое i вазьмеш. Сах.; Янк. Н., 12. 934. Дасі пашне, будзеш мець у машне. Нос, 33. 935. Гдзе гноем смярдзіць, там i радзіць. Шейн, II, 474, Ашм. п.; Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26. а) Дзе гной смярдзіць, там збожжа радзіць. Сержп., 85. б) Дзе зямля гноем смуродзіць, там заўсёды добра родзіць. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 936. Калі гаспадар у гнаі ходзе, тады ў яго хлеб родзе. Ляцкий, 16; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. 937. Хоць мужык у гнаі капаўся, але дабра дачакаўся. Махнач, 24. 938. Не ўгноіш поля — не прывязеш з поля. Янк., Дыял., I, 216, Глуск. 939. Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць. Аяцкий
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ііос
34 👁
 ◀  / 560  ▶