914. Малая пашэнька, ды ўбяры харашэнька. Г. Прытычанка, 1960, Докш. 13.3.29.
915. Яго доля ў канцы поля. Крэмнеў.
916. Не поле радзіць, а ніва. Добр., Смол., 40.
917. Пільнуй таго, з чаго хлеб ясі. Ром., Бел., I, 306; Ляцкий, 34; Сержп., 33; Fed., 234.
а) Глядзі, з чаго хлеб ясі. Fed., 109; Калянд., 1925.
б) Глядзі за тым, з чаго ясі хлеб. Pietk., 361.
918. Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці. Ляцкий, 46.
919. Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе — не вернеш. «Бел.», 1956.
920. Выходзь на поле з расой, дык будзеш з ядой. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
921. Поле роўна ляжыць ды гуляць не вяліць. Сержп., 83.
922. Гарод любіць гарбатую бабу. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
923. Кладзі гной густа — не будзе ў свірне пуста. Ахрым., 35.
а) Кладзі навоз густа — будзе і ў свірне густа. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.3.29.
924. Палажы гнайку, да будзе на таку. Сержп., 85.
а) Палажы гнайку, і будзець пшаніца хараша на таку. Нос., 132; Дуб., 48.
925. Угноім зямліцу — знімем пшаніцу. М. Малочка, 1959, Чаш. 8.1.46.
926. Вазі навоз, не лянісь, хоць богу не малісь. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.13.
98 👁