901. Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Ляцкий, 34; 1961, Брасл. 13.9.5; Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.21: Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
а) Пільнуй гаспадаркі — будзе хлеб, будуць і прываркі. Сержп., 33.
902. Добры гаспадар з вясны б'е ток. Сержп., 34.
903. Гаспадарка маўчыць, але шыйку танчыць. Fed., 105; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
904. Гультая зямля не любіць. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3.
905. Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Вар.: І. Сагарава, 1951, Мір. 8.1.36.
906. Хто спіць да слонца, таго хлеб у машонцы. Шейн, II, 483, Маг. п.
907. Хто доўга спіць, той хлеб толькі сніць. Рапан., 112.
908. Распёрла яго, як вала, а работы няма. Сержп., 45.
909. Злятайцеся, вароны, на гультаёвыя загоны. М. Шлык, 1969, Зельв.
910. Поле араць — не рукамі махаць. Сержп., 84.
911. Хто не горбіцца, таму цяжка араць. Сах.
912. Дзе араты плачыць, там жняя скачыць. Tyszk., 435; Шпил., Бел., 177; Шейн, II, 474; Крачк., 83; Сержп., 84; Fed., 103; Сцяшк., 587, Шчуч.
а) Дзе гартай плача, там жняя скача. Калянд., 1925.
913. Зямлі кланяйся ніжэй — будзеш да хлеба бліжэй. Н. Парукаў, 1961, Карм. 13.3.23.
125 👁