СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
830. Пабыла Хімка ў лядах, пабачыла працы. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
831. Пазналі б мяне ў лядзе, а не ў нарадзе. Нос., 130; Дуб., 51.
832. Пакланіся кусту, дак ён дасць хлеба лусту. Tyszk., 435; Нос., 131; Шейн, II, 48; Дуб., 50; Сержп., 85; Ляцкий, 32; Сах.; Fed., 159.
833. Лядцы як родныя атцы. Добр., Смол., 40.
834. У лясу жывём, пню кланяемся. Добр., Смол., 98.
835. Каб корч ды стаў сторч, то лягчэй бы выцягваць яго было. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
836. Не араць, а цаліну драць. Сержп., 34.
837. У каго чорна глыба, у таго й хлеба скіба. Ляцкий, 49; Дуб., 64; Сержп., 34.
838. На чорным полі бела пшаніца родзіць. Fed., 239.
а) На чорнай зямлі пшаніца родзіць. Fed., 355.
839. Па чорнай зямельцы жыта сеюць, а па белай сабакі бегаюць. Дуб., Нар., 1.
840. Праца чорная — белы хлеб. Сах.
135 👁