787. Святыя пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду мёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам. «ШМ», № 11. 788. Прыйшла пакрова, пытае, ці ты да зімы гатова. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28. 789. Прышла пакрова — усохла дуброва. Радч., 248. 790. Пакровы — зарыкалі каровы. М. Грынблат, 1972, Слон. а) Пакрова — зарыкала ў хляве карова. М. Шлык, 1969, Зельв. 791. Ад пакровы дай карове. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6. а) На пакровы дай сена карове. Антоп. 13.8.3. 792. Хто сее па пакрові, не будзе меў чаго даць карові. Fed., 213. 793. На пакроў мароз — сей пад кустом авёс. Мат., 175. 794. Пакроў, пакрый ваду лёдам, а пчалу мёдам. М. Грынблаг, 1971, Глыб. 8.2.43. 795. Пакрова ўсюська пахова. Athen. 796. Не пакрылі пакровы — не пакрыюць і каляды. «ШМ», № 11. 797. Пакроў пытаецца ў латроў: «Айдзе вы летавалі і йдзе зімаваць будзеце?» Нос., 148. 798. Пакроў пытаецца ў латроў: «Айдзе вашы рукавіцы і шубы?» Нос., 148; Нос., Слов., 272. 799. Праходзіць пакрова — раве дзеўка, бы карова. Сержп., 64. 800. На Пранцішка шукае зярнят у полі мышка. «ШМ», № 11.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁