На святога Гальяша з новых круп каша. «ШМ», № 7—8.
Ілья ў ляшкі налье. «Ніва», 1973, № 35, Гайн. п.
На Ілью на лісток налью, на аспажу — цэлую дзяжу, а на аспожку — хлеба крошку. Сцяшк., 599, Смарг.
Магдалена — вады па калена. Сах.
Барыс і Глеб: паспеў хлеб. Ляцкий, 3.
На Глеба і Барыса хлеба напарыся і за раллю бярыся. «Ніва», 1973, № 35, Гайн. п.
Святы Барыс снапы зносіць, а святыя Ганны дамой звозяць. Дуб., 54; «ШМ», № 7—8.
На Барыса новага хлеба нажарыся. Fed., 23.
Барыс — за саху бярысь. Ляцкий, 3.
Барыс — сам баранісь. Ляцкий, 3.
а) Барысе, Барысе — сам бараніся. Шпил., 175; Fed., 23. Вар.: Dybow, 18.
б) На Барыса сам бараніся. «ШМ», № 7—8.
Святая Ганна спаць кладзе. «ШМ», № 7—8.
На Якуба хлеба поўна губа. Сцяшк., 600, Смарг.
На Якуба грэе люба. «ШМ», № 4.
Які Якуб да поўдня, такая да снежня зіма. «ШМ», № 7—8.
Хто на Сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея. «ШМ», № 7—8.
Святы Базыль авечкам воўну дае. «ШМ», № 7—8.
109 👁