720. На Кузьму і Дзямяна касіць не рана. «ШМ», № 7—8.
721. Кузьма і Дзямян прышлі — на сенакос пашлі. «ШМ», № 7—8.
722. Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сякеры робіць, а святы Дзямян сена грабіць. «ШМ», № 7—8.
723. Пракоп бок прыпёк. Нос., 140.
724. Ільля дасць гнільля. М. Грынблат, 1964, Пол. 8.1.87.
а) Прыйшоў Ільля — даў гнілля. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
б) Ільля наробіць гнілля. Tyszk., 438; Шпил., Бел., 181; Dybow., 10; Fed., 123.
в) Прыдзець Ільля — наробіць гнільля. М. Грынблат, 1971, Глыб. 8.2.43.
г) Святы Ілля нарабіў гнілля. Бяльк., 434, Мсцісл. Вар.: В. Мінкелевіч, 1949, Кір. 8.1.24.
725. Пасля Ільі вада з зямлі. Янк., Дыял., I, 218, Глуск.
726. Прышоў Ільля, накідаў у рэчку галля. В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24.
727. Да Іллі просяць аб дождж, а па Іллі і баба хвартухом нагоніць. Tyszk., 438; Шпил., 178.
а) Да Іллі поп просіць у бога дажджу, а после Іллі і баба хвартухом нагоніць. Калянд., 1921.
728. На Іллю да абеда лета, а после абеда восень. Нос., 86; «ШМ», № 7—8.
729. Калі на Ллю пагода, то восень будзе сухая. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
730. Калі на Іллю няма дажджу, то пажары будуць. Нос., 64.
117 👁