702. К Пятру хлеба толькі ў вядру, а на Ілью хоць на печ налію, а як прышоў Спас, будзець хлеба з нас, а ўжо як прышла гаспажа — у нас хлеба поўна дзяжа. Шейн, II, 478, Ігум. п. 703. На Пятра баба хлеба напякла. Сцяшк., 599, Воран. 704. Пачынай касіць не з Пятра, а калі вырасце трава. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29; Сцяшк., 605, Шчуч. 705. Хто ў пятроўку сена не косіць, той зімою ў сабак просіць. Pietk., 391. 706. Святы Пётра ў косы звоніць, а святы Паўла граблі робіць. «ШМ», № 6. 707. Калі на Пятра пойдзець дождж, будзець жыта, як хвошч. Tyszk., 437; Нос., 64. Вар.: А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24. 708. Прышоў Пятро — забраў мэшок у вядро. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 709. Кукушка да Пятра кукуе. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 710. Павел у Пятра кароўку ўкраў. Нос., 124. 711. Павел-Пятро такі, што як яму ні гадзі, а ён усё глухі. Хрэстам., 219. 712. Прышоў Пятрок — адарваў лісток. М. Канцавая, 1967, Чач. 13.3.29. 713. Прышоў Пятрок — адпаў лісток, прышла Ілля — адпала два. Tyszk., 438; Нос., 139. Вар.: Ром., Бел., I, 306. а) Прышоў Пятрок — адарваў лісток, прышоў Ілля — нарабіў гнілля. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁