688. Дзевятнік — жыта раўнуе. «ШМ», № 6.
689. Дзесятнік — жыта красуе. «ШМ», № 6.
690. На Івана ноч адарвана. Шейн, II, 478, Ігум. п.
691. Яны правяць ільны. Шырма, 207.
692. На Яна баба п'яна, а на Пятро — у жыце ядро. Сах.
693. На Янах нажала, на Пятра напякла. Шейн, II, 478, Ашм. п.
694. На Яна нажала, на Пятра напякла, на Барыса елі, хоць распяражыся. Антоп. 13.8.3.
695. Да Яна — для пана, а па Пятры — на вяпры. Fed., 125.
696. На Купалу, што зрабіў — усё прапала. К. Кабашнікаў, 1960, Нясв. 8.1.57; А. Гурскі, 1960, Слуцк. 8.1.51.
а) На Купала, што здзелаў — то прапала. І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4.
б) На Купала ўсё, хто што зробіць, прапала. 1959, Баг., 8.9.42.
697. На Купала чэрці ў вадзе купаюцца. Сержп., 71.
698. Пятроўка — галадоўка. М. Грынблат, 1971, Глыб. 8.2.43.
699. Пятроўка — галадоўка, спасаўка — ласаўка. Мат., 184, Мін. Вар.: Нос., 154; Дуб., 58.
700. Чакай Пятра — з'ясі сыр. А. Фядосік, 1959, Леп. 9.3.11.
а) Жджы Пятра — пад'ясі сыру. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
701. Да Пятра — з макатра, па Пятры — у макатры. Шейн, II, 476, Ігум. п.
117 👁